Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

Васемнаццаты фестываль

Міра ЛУКША

Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня-2011” як фестываль роднай песні ў Польшчы праводзіцца васемнаццаты раз, а сёлетні агляд з’яўляецца 42-м выданнем конкурсу, арганізаванага Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурага таварыства. Праз некалькі дзён ад цэнтральнага агляду БГКТ адзначае свае 55 угодкі дзейнасці на ніве беларуская культуры, асветы і захавання народнай спадчыны ў Польшчы. Сёлетні фестываль праводзіўся пад патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, прэзідэнта горада Беластока. Медыйны патранат трымалі Радыё Беласток і Польскае тэлебачанне. Фестываль дафінансавалі міністр унутраных спраў і адміністрацыі РП, Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства, прэзідэнт горада Беластока і Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольствае РБ у Польшчы. Арганізацыйную дапамогу аказала кіраўніцтва клуба вайсковай часці 3519 у Беластоку. Спонсарамі з’яўляліся таксама суполка „Кантрактус”, Яніна Станкевіч з Беластока, суполка „Пронар” з Нарвы, кааператыў „Падляссе” з Беластока, прадпрыемства „Аства” з Беластока, Кааператыўны банк у Беластоку, комплекс школ Акадэміі старту ў Беластоку — на якіх можна было разлічваць асабліва ў найцяжэйшыя гады. Не падвялі таксама дамы культуры і самаўрады з глыбінкі, падтрымаўшы калектывы, якія дзейнічаюць на іх тэрыторыі. Да конкурсу ў рамках раённых элімінацый прыступілі 93 выканаўчыя адзінкі ў Беластоку, Бельску-Падляшскім, Дуброве-Беластоцкай, Гайнаўцы і Сямятычах. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF