Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

Школа ў Арэшкаве?!

Аляксей МАРОЗ

На сесіі Рады Гайнаўскай гміны 25 студзеня 2011 г. радныя прынялі пастанову аб намеры спынення з днём 31 жніўня 2011 года дзейнасці Падставовай школы ў Арэшкаве (пастанову падтрымалі

10 радных, 4 галасавалі супраць, а адна асоба адсутнічала). Дзеткам, якія цяпер вучацца ў арэшкаўскай школе, у тамашнім нулявым аддзеле і ў наступным годзе стануць дашкольнікамі, мела быць запрапанавана навучанне ў Падставовай школе ў Дубінах, куды меў бы давозіць іх гмінны аўтобус. Бацькі вучняў арэшкаўскай школы завязалі Камітэт абароны школы і грамадой больш чым з дваццаці асоб паехалі на сесію і яшчэ да галасавання пераконвалі радных, каб не спынялі дзейнасці іхняй школы.

— У нашай школе ў апошніх гадах колькасць дзяцей была прыблізна падобная, бо ў Арэшкаве пасяляюцца маладыя сямействы. Хочам, каб нашы дзеці вучыліся тут надалей. Нашым дзеткам, асабліва тым з першага і другога класаў, складана было б рана падымацца, каб пасля на аўтобусе дабірацца ў Дубіны. У арэшкаўскай школе, пачынаючы з другога класа, усе дзеткі вучацца беларускай мове і дзякуючы гэтаму асветныя субвенцыі на нашу школу, у пераліку на адно дзіця, адносна вялікія (кіраўнік Бюро абслугі самаўрадавых школ у Гайнаўцы Галіна Шыманюк удакладніла, што цалкавітая субвенцыя на навучэнца беларускай мовы ў школе ў Арэшкаве гэта звыш 11 800 зл. у год), — заявіў гмінны радны з Вялікіх Пасечнікаў Уладзімір Галёнка.

Спроба спыніць дзейнасць Падставовай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF