Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

Эксперты Рады Еўропы сустрэліся з беларусамі

Ганна КАНДРАЦЮК

Трохгадзінная сустрэча экспертаў Рады Еўропы з беларускай нацыянальнай меншасцю, якая 8 лютага г.г. адбылася ў Ваяводскай управе ў Беластоку, датычыла праблемы ўжывання беларускай мовы ў публічным жыцці і дзяржаўнай адміністрацыі.

— Нас цікавіла атрымаць інфармацыю з першай рукі, ад саміх прадстаўнікоў меншасці. Якія ў вас галоўныя праблемы? Наколькі беларуская мова ўжываецца ў публічным жыцці? Вашы патрэбы і спадзяванні, а таксама непакоі і балячкі, — пералічвае Габар Кардаш (Gábor Kardos), адзін з экспертаў Рады Еўропы, член незалежнага камітэта па выкананні Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных і нацыянальных моў.

Беларускі бок прадстаўлялі Яўген Вапа — старшыня Беларускага саюза ў РП, Барбара Пякарская — старшыня Згуртавання АББА, Яўген Сачко — дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, Ежы Сірак — бурмістр горада Гайнаўкі, Мікалай Кандрацюк — сакратар Гайнаўскай гміны, Мікалай Павільч — войт Нараўчанскай гміны, Ян Сычэўскі — старшыня БГКТ, Андрэй Сцепанюк — дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, праф. Алег Латышонак — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, Аляксандр Максімюк, сакратар рэдакцыі штомесячніка „Часопіс”. Сустрэча, нягледзячы на дзелавы і інфармацыйны характар, была закрытай для медыяў. Пасля спаткання, у час прэс-канферэнцыі мы спыталі ў Габара Кардаша пра мэту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF