Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

Ганарыцца сваім горадам

Ілона КАРПЮК

Таварыства сяброў Гайнаўкі (Towarzystwo Przyjaciół Hajnówki) гэта такі інкубатар ідэй і людзей, якія хочуць папрацаваць у карысць горада і яго жыхароў проста з патрэбы сэрца, — кажа Тамаш Ціханюк, намеснік старшыні ўправы ТСГ ды выконваючы абавязкі дырэктара Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Тамаш і яго жонка Агнешка — добра вядомыя ўжо жыхарам Гайнаўкі, бо арганізуюць па вялікай меры яе культурнае жыццё. Не толькі ў рамках Беларускага музея, але і па за ўстановай.

— Першым быў праект „Якубова”, — працягвае Тамаш, — этнавыстаўка, фотамастацтва, музыка і фільм у леснічоўцы пасярод Белавежскай пушчы, які рэалізавалі сваімі сіламі і сродкамі. Аказалася тады, што нашай прапановай пакарысталася шмат людзей, не толькі з Падляшша. Правялі мы тры яго выпускі і зразумелі, што калі рабіць, дык толькі разам. Агнешка гэта творчая асоба. Можа пры мерапрыемствах яна мала прыкметная, але выконвае вялікую працу як у музеі, так і ў ТСГ. Дапаўняем сябе ўзаемна.

Таварыства сяброў Гайнаўкі новай энергіяй падмацоўваюцьТамаш Анікіюк (гутарку з ім можна было ўжо прачытаць у „Ніве” н-р 5 ад 30 студзеня 2011 г.), а таксама старшыня ТСГ Іаланта Антоўская.

— За намі ўжо палова нашага чатырохгадовага тэрміну паўнамоцтваў, але, прызнаюся, я ніколі не думала, што буду працаваць і прамаваць Гайнаўку з Таварыствам, — гаворыць Іаланта, — а ўжо напэўна, што кінуць нас на глыбокую ваду, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF