Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

У„Белавежы” багата і разнастайна

Міра ЛУКША

На семінарах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” збіраюцца сябры згуртавання не так часта, як калісьці на працягу 53 гадоў дзейнасці. Сходы-бяседы склікаюцца пры нагодзе выдання новых кніг, далучэння да сябрыны новых літаратараў, падагулення здабыткаў. Чарговая сустрэча адбылася на пачатку новага года, пры запрошаным „маладняку”. З наймаладзейшых набыткаў згуртавання — розныя па ўзросце Лідзія Маліноўская, Віялета Нікіцюк і ліцэістка Кацярына Сянкевіч.

— За мінулы год выйшла 11 зборнікаў, з якіх адзін гэта том штогодніка „Тэрмапілы”, — адзначыў старшыня літаб’яднання прафесар Ян Чыквін. У гэтым годзе плануем выдаць чарговыя тры зборнікі. Вельмі прыгожую лірычную мікрапрозу Лідзіі Маліноўскай, якая чытаецца так, як чытаецца верш ці глядзіцца карціну — па некалькі разоў, наводзячы вастрыню на розныя дэталі. Ёсць у яе творах штосьці неперакладальнае, наводзячае нейкі рэзананс нашай біялагічнай структуры. Можа гэта не перадацца нейкім лагічным словам. Другі зборнік — маладзенькай мастачкі Кацярыны Сянкевіч. Прапануецца выдаць да сямідзесяцігоддзя Уладзіміра Гайдука выбранае, па сутнасці амаль усё, што ён напісаў, сабраць у адну кніжку. Ён быў паэт вельмі ашчадны і ў самой форме, і ўвогуле ў колькасці напісанага. Да гэтага выбранага варта было б дадаць яшчэ шмат з чаго напісанага ім, яшчэ недрукаванага, гэтага аднаго з самых першых „белавежцаў”, што друкавацца пачаў у 1956 годзе. Ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF