Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

Турботы невука

Міраслаў ГРЫКА

Ахапіў мяне сумніў, такі, што ні рукою, ні нагою. У такім становішчы можна толькі ўцячы ў алкаголь, у распусту, у якую-небудзь згубу, каб хоць толькі на момант скаламуціць цямрэчу перад вокам розуму і ціхенька знерухомець у яе непразрыстасці. На хвіліну. Але пасля — як жа жыць у цемрыве?

У юнацкія гады, яшчэ ў час „камуны”, я інтуітыўна адключаўся ад усялякіх ідэалогій, палітыкі і вялікіх мэт. Не схільвала мяне да сябе змоўніцтва ці кіданне камянёў у міліцыянтаў. Таму не нашу ў сабе таннай мартыралогіі: ніхто мяне не злупіў дубінкамі, не саджалі мяне ў турму, я нават не выстойваў у начных чэргах пад мяснымі крамамі. Дарэчы, навошта мне мяса, калі я, невядома калі, стаў вегетарыянцам. Апрача інтэлектуальнай, не меў я ніякай прычыны варожасці да сістэмы, улады ці ідэалогіі; апрача інтэлектуальнай гідлівасці да нерэфармавальнай сістэмы не адчуваў я ў сабе нічога больш за пустэчу. Таму сузіраў тую абсурдную, сацрэалістычную матэрыю жыцця з экзатычнай, амаль будысцкай перспектывы. Ну, ды ці можна што-небудзь інтэлектуальна ненавідзець? Можна хіба што толькі паразважаць... Шкада, аднак, што пазбаўлены я быў ненавісніцтва, бо была б гэта дасканалая прычына да дзеяння, а толькі ў дзейнасці нават парожнія справы набіраюцца вечнага зместу.

Паколькі заўсёды пужала мяне аўтарытарнасць матэрыялістычнага светапогляду, на ўсякі выпадак — таксама інтуітыўна — адключыўся я ад любых аўтарытэтаў. Інтэлектуальных і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF