Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

Погляды здалёк

Віктар САЗОНАЎ

Больш за паўтара месяца прайшло пасля разгону ўладамі шматколькаснай дэманстрацыі, якую зладзілі людзі, нязгодныя з абвешчанымі беларускай ЦВК вынікамі выбараў. Але паслявыбарчыя жарсці не сціхаюць. Ды гэта і не дзіва. Дзе такое было, каб пасля выбараў такая частка кандыдатаў у прэзідэнты сядзела ў астрогу або пад хатнім арыштам. Ды яшчэ з неверагодна вялікай колькасцю сваіх паплечнікаў.

Тыя апазіцыянеры, што асталіся на волі, спрабуюць нейкім чынам паўплываць на сітуацыю, звяртаючыся то ў міжнародныя структуры, то да ўласнага народа. Апошняе зрабіць значна цяжэй, бо на дзяржаўных СМІ гучыць толькі некалькі праўладных версій, і альтэрнатыўная думка там, мякка кажучы, не прыжываецца. (Хаця, калі разабрацца, то і праўладныя версіі тых падзей ёсць альтэрнатыўнымі адна другой. То вінаватыя палякі з немцамі, то рускія без немцаў, то самі кандыдаты разам з палякамі, немцамі і рускімі, то вінаватыя яны ж, толькі ўжо без замежнікаў).

Таму, асабліва маладым апазіцыянерам, застаецца толькі дыскусія ў інтэрнэце, выпуск сваіх, на думку ўлады нелегальных, бюлетэняў і ўлётак, ды нешматслоўныя надпісы ў горадзе, за якія, у асноўным, яны і пападаюцца.

Значна прасцей данесці свае погляды на сітуацыю людзям ужо вядомым. Іх меркаванне друкуюць і лепшыя інтэрнэт-рэсурсы, ды і некаторыя газеты. І вось тут пачынаеш дзівіцца цынізму некаторых з іх, і пачынаеш разумець, чаму яны маглі рабіць уласную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF