Ніва № 08 (2858), 20 лютага 2011 г.

У Гайнаўцы плач і смутак

Аляксей МАРОЗ

10 лютага ў магазінах, ва ўстановах, на прадпрыемствах гайнавяне і жыхары навакольных сёл гаварылі аб адным — аб трагічнай смерці шасці маладых жыхароў Гайнаўшчыны, ва ўзросце ад 24 да 35 гадоў, якія прыблізна ў пяць гадзін раніцы загінулі ў дарожнай аварыі на краёвай дарозе нумар 66, непадалёк ад Замбрава. Хутчэй за ўсё невялікі транспартны аўтамабіль „Opel Vivaro”, якім маладыя людзі ехалі з Гайнаўкі ў Варшаву, каб там сабраць раней прададзеную мэблю, пакаўзнуўся на слізкай паверхні і, з’ехаўшы на супрацьлеглы бок дарогі, сутыкнуўся з велізарнай грузавой машынай „Scania”. Усе шэсць мужчын з аўтамабіля „Opel” загінулі. Выратавальныя службы ажно некалькі гадзін вымалі целы памерлых з амаль дашчэнту раздушанага аўтамабіля. Ад поўдня гэтага дня ў Гайнаўцы была абвешчана трохдзённая жалоба. 12 лютага адбылося пахаванне шасці ахвяр аўтааварыі.

У касцёле Уздзвіжання Святога Крыжа ў Гайнаўцы стаялі пяць трун. Хавалі чатырох католікаў. У пятай труне знаходзіўся праваслаўны, сямейнікі якога вырашылі, каб перад пахаваннем спадарожнічаў ён сваім сябрам па працы. У касцёл развітацца з трагічна загінуўшымі прыйшло многа гайнавян. Многа людзей у гэты дзень сабралася таксама ў царкве Іаана Багаслова ў Орлі, дзе хавалі маладога мужчыну, які працаваў у Дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, распаложаным непадалёк ад Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы. Разам з іншымі работнікамі выехаў ён у далёкую дарогу, але, не праехаўшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF