Ніва № 07 (2857), 13 лютага 2011 г.

Янка Купала: праездам праз Варшаву

Сяргей ЧЫГРЫН

Народны паэт Беларусі Янка Купала ў першай палове ХХ стагоддзя вельмі хацеў пабываць у Варшаве і сустрэцца з беларусамі. Але, на вялікі жаль, такой мажлівасці польскія ўлады яму ніколі не далі.

Жывучы ў Варшаве беларускі паэт Гальяш Леўчык 27 чэрвеня 1907 года напісаў санет „Купалле” і прысвяціў яго Янку Купалу:

Як ранак загляне з пад летняе ночы

Ды сонейка згоне ўсе сумныя хмары,

Пайду я дзівіцца у поле на чары,

Расою абмыю заплаканы вочы...

Пайду я у вёску пад шэрыя хаты,

Ўвайду сабе ціха пад мховыя стрэхі,

І буду збіраці дзявочыя смехі,

І буду вясёлы, і рад, і багаты!

Тагды — ўсіх дзяўчатак паслухаўшы думак,

Ля збожжа, ля кветак, пакрытых расою,

Пайду я да лесу зялёнай мяжою;

Пад голаў злажыўшы дарожны мой клунак,

На мох пад хваіну я там палажуся

І ціха за край свой тагды памалюся!..

Гэта быў першы верш у беларускай літаратуры, прысвечаны народнаму песняру. Апублікаваны ён быў у зборніку Гальяша Леўчыка „Чыжык беларускі” на 34 старонцы. Зборнік гэты лацінкай выйшаў з друку ў Вільні ў 1912 годзе пад рэдакцыяй таго ж самага Янкі Купалы. У 1914 годзе Гальяш Леўчык хацеў свайго „Чыжыка беларускага” выдаць кірыліцай. Свой зборнік з Варшавы ён даслаў у Вільню Янку Купалу. 7 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF