Ніва № 07 (2857), 13 лютага 2011 г.

Мае сустрэчы з Канстанцінам Майсенем

Успаміны Надзеі Трухановіч — былой намесніцы старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры ў 1987-1996 гадах.

Я шчыра ўдзячная лёсу за тое, што ён падараваў мне сустрэчу з Канстанінам Мікалаевічам Майсенем — чалавекам з вялікай літары. Такіх людзей Бог даруе свету рэдка і то з канкрэтнай місіяй. Шчыры беларус Майсеня ведаў сваё прызначэнне і выкананню яго прысвяціў жыццё. Помнікам яго жыцця стаў цудоўны будынак Беларускага музея ў Гайнаўцы, у пабудове якога прынялі ўдзел жыхары Беларусі, асабліва Гродзенскай вобласці.

Справа ў тым, што Канстанцін Майсеня звярнуўся да ўлад Гродзеншчыны з просьбай аб дапамозе ў пабудове Беларускага музея. Улады падтрымалі гэтую добрую справу і прапанавалі Фонду культуры заняцца ёю. Такім чынам з Канстанцінам Мікалаевічам сталі мы працаваць разам. Добра памятаю нашу першую сустрэчу. Гэта адбылося напрыканцы 1980-х гадоў. Я працавала тады намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры. Пазнаёміў нас старшыня Фонду Сяргей Аляксандравіч Габрусевіч. Да нас завітаў высокі, статны мужчына з сіваю грываю валос і добрым хітраватым позіркам. У руках трымаў ён партфель карычневага колеру, з якім не расставаўся: там захоўвалася самая каштоўная для яго на той час рэч — праектна-каштарысная дакументацыя на пабудову яго мары — беларускага музея з экспазіцыяй, прысвечанай беларусам Беласточчыны, кіназалай, бібліятэкай, кавярняй, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF