Ніва № 07 (2857), 13 лютага 2011 г.

Узроставы склад жыхароў гмін

Ян МОРДАНЬ

Абраныя ў органы мясцовага самакіравання асобы атрымалі цікавы ды карысны падарунак. Галоўная статыстычная ўправа даслала войтам, бурмістрам і радным „Статыстычны даведнік самаўрадаўца”. У ім знаходзяцца комлексныя даныя з розных сфер грамадска-эканамічнай сітуацыі ў паасобных гмінах. Навейшыя паказчыкі датычаць 2009 года. Багаты статыстычны матэрыял з’яўляецца не толькі крыніцай пазнання, але таксама дапаможным фактарам у дзейнасці органаў мясцовага самакіравання. На аснове аб’ектыўных лічбаў і фактаў можна разгледзець актуальнае становішча на дадзенай тэрыторыі, а затым выпрацаваць накірункі дзейнасці.

Значным фактарам з’яўляюцца дэмаграфічныя даныя. Засяродзімся на ўзроставым складзе паасобных падляшскіх гмін.

У Бельскай гміне знаходзіцца 58 статыстычных мясцовасцей (некаторыя вёскі спалучаныя), дзе падчас усеагульнага перапісу насельніцтва ў 2002 годзе жыло 7715 чалавек. Сярод іх беларусамі запісалася 3601 чалавек (47%), украінцамі — 94 асобы (1%), а жыхароў польскай нацыянальнасці — 3947 (52%).

На працягу сямі гадоў насельніцтва Бельскай гміны паменшала на 539 чалавек і ў 2009 годзе налічвала 7176 жыхароў. Паводле ўзроставай структуры было: 1024 асобы ва ўзросце да 18 гадоў (14% ад агульнай колькасці жыхароў), 3419 чалавек (48%) у працаздольным узросце 18-65 гадоў ды 2733 пажылых людзей (38%). Пераглядаючы ўзроставую структуру сельскага насельніцтва Бельскай гміны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF