Ніва № 07 (2857), 13 лютага 2011 г.

Ці справядліва плацяць за ацяпленне ? (ч.2)

Аляксей МАРОЗ

(пачатак у папярэднім нумары)

Блокі Жыллёвага кааператыва ў Гайнаўцы ўцяпляліся з надзеяй на атрыманне заўважальных ашчаднасцей і памяншэнне чыншаў або хаця стрыманне іх росту ва ўмовах, калі цэны на гайнаўскім рынку цеплавой энергіі стаў дыктаваць гайнаўскі манапаліст, суполка „Rindipol”, стаўшы ўласнікам цеплавой станцыі, якая раней належала дрэваапрацоўчаму прадпрыемству „Фурнель”. Уцяпленне ўсіх кааператыўных блокаў адбылося за крэдыты, узятыя пад паасобныя блокі. Зараз у чыншы кожнага ўласніка кватэры ў кааператыўнай маёмасці ёсць выдзелены сродкі, якія штомесячна ідуць на сплату задоўжанасці. Прыблізна на гэтыя квоты былі паменшаны штомесячныя папярэднія аплаты на ацяпленне кватэр і застаюцца апошнім часам нязменнымі, хаця ў Гайнаўцы павышаліся цэны цеплавой энергіі і чыншы ў камунальных блоках. Пасля ўцяплення блокаў зрабіліся яны больш прыгожымі, папрыгажэлі цэлыя жыллёвыя кварталы, а дзякуючы гэтаму і сам горад. Аднак суразмоўцы наракаюць, што новыя ўмовы гаспадарання цеплаэнергіяй сталі прычынай, якая многіх жыхароў кааператыўных блокаў схіляе шукаць празмерных ашчаднасцей, а на гэтым фінансава церпяць іх суседзі, якія хочуць жыць у цёплых пакоях. Такія крокі спрычыняюцца таксама да ўзнікання сырасці ў кватэрах, іх нішчэння, а нават да спрэчак паміж суседзямі.

— Я толькі адзін раз пусціла гарачую ваду на батарэю ў вялікім пакоі і калі заўважыла, што тая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF