Ніва № 07 (2857), 13 лютага 2011 г.

„Ідзіце да Чэсі, яна вам скажа”

Ілона КАРПЮК

Віртуальны музей сваёй вёскі стварылі Кася і Павел Вінярскія. Штодзень яны кіруюць Усеагульным універсітэтам імя Яна Юзэфа Ліпскага ў Тэрэмісках, дзе таксама жывуць.

Павел і Кася: — Пані Чэся (Сямёнаў, дзявоче прозвішча: Артэмюк) была з іншай рэчаіснасці, прадстаўляла толькі і выключна моўную культуру. Дзесяты раз магла расказваць тую ж гісторыю з характэрнай ёй мелодыяй, тымі ж словамі. Мела фенаменальную памяць. Была такім мудрацом — жывой памяццю супольнасці. Ведала даты нараджэння паасобных жыхароў. І мела дар слова. Кожны мае свой спосаб, але якраз яе расказы былі поўныя дзеяння, насычаныя энергіяй. Была сапраўдным аўтарытэтам.

Кася: — Пачаткова мела быць гучнае і вялікае адкрыццё музея, але перадумалі канцэпцыю і прыхіліліся да камернага адкрыцця, якое пры нагодзе набрала сімвалічнага значэння. Сабраліся ў нашай хаце, значыць хаце Маразоўскіх, і селі за стол, які заўсёды там стаяў. Таму сітуацыя прымусіла нашых вяскоўцаў да чарговых успамінаў, бо пры гэтым стале калісьці неаднойчы сядзелі.

Павел: — Музей узнік у дыялогу з найстарэйшымі жыхарамі. Першы штуршок прыйшоў з першым курсам студэнтаў універсітэта. Адам Дэразінскі паставіў пытанне: дзе мы знаходзімся, якая гісторыя гэтай старой школы? У выніку з’явілася табло, на якім распавядаецца гісторыя гэтага месца. Другая прычына, па якой узнік музей, гэта наш дом. Дом Маразоўскіх мы купілі, калі вырашылі пасяліцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF