Ніва № 07 (2857), 13 лютага 2011 г.

Суседзі і зайздрасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Наколькі ўсё ж чалавечая сквапнасць не мае межаў. Узяць бы хоць сённяшні Егіпет. Здавалася б, дастаткова спакойная краіна з багатай гісторыяй і разгалінаванай турыстычнай інфраструктурай. Плюс радовішчы нафты, бавоўна і садавіна, якія можна экспартаваць. Здавалася б, жыві і радуйся! І той жа Хосні Мубарак (хто забыўся, альбо не ведае, выгадаваны некалі ў Маскве), мог бы кіраваць гэтай краінай да свайго скону. Тым больш, што такія асобы прагнуць улады як найбольшай у іх разуменні каштоўнасці і няздольныя самі зысці з палітычнага небасхілу. Але для таго, каб кіраваць пажыццёва, яму варта было паклапаціцца хоць бы крыху пра сваіх суайчыннікаў. Тыя цярпелі доўга, але калі ўжо сталі галадаць, не вытрывалі. Арабы — гэта не паўночныя карэйцы, якія дзякуюць сваім правадырам і ідэолагам чучхэ ўжо за магчымасць дыхаць, жаруць траву і лічаць, што яны жывуць у самай вольнай і шчаслівай краіне. Куды зараз занясуць шляхі гісторыі паўночнаафрыканскую дзяржаву Егіпет, ніхто не ведае. Адно зразумела — Мубарак бясслаўна скончыць сваё доўгае кіраванне. Падобнае адбываецца і ў Тунісе, дзе мясцовы дыктатар канчаткова вычарпаў цярпенне мясцовага люду.

У Беларусі голаду няма. Дзяржава спраўна выконвае сваю ідэалагічную дактрыну забеспячэння народу „чаркай і шкваркай”. Праўда, якой цаной? Бальшыню насельніцтва гэта абходзіць мала — „жила бы страна родная и нету других забот”. А краіна гэтая вінная ўжо па міжнародных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF