Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Цуд у Харошчы! Хто падпішацца?

Ганна Кандрацюк

Каля хароскай псіхушкі ўсе пасажыры, як па загадзе, пакінулі аўтобус. Нас таксама пакінула надзея на цуд, для якога прыперліся мы з Беластока. У стары цэнтр Харошчы, дзе касцёл, парк, банк, апрача нас ніхто не ехаў.

— Ці не лухта тут якая?! — гадалі мы ўголас. — Што гэта за цуд без натоўпаў і кірмашоў?

Чалавек — хітрая штука. Яшчэ да таго, як спасцігне яго няўдача, на хаду прыдумае суцяшэнне. Мы таксама, знюхаўшы ў паветры паразу, адразу знайшлі найлепшы бок няўдачы. Мы зразумелі, што прыйдзецца нам адмяніць канец свету, пра які цягам апошняга тыдня дзьмулі ў адну дудку віртуальныя і бульварныя СМІ.

* * *

Смешна і грэшна. У дзень праваслаўнага Сабора Іаана Хрысціцеля, на самым папулярным інтэрнэт-сайце, ад абеду да вечара высвятляўся фоцік са шкляной труной з мошачмі мучаніка св. Кандыда. З нашай Харошчы, нібыта там аб’явіўся цуд. Здымак агучваў катастрафічны загаловак пра канец нашай цывілізацыі. Паводле ньюса, ён не за гарамі, карацей, яшчэ некалькі сантыметраў і капец! Момант назначыць знак, які апошнім часам паказаўся ў мястэчку над Нарвай. У аснову катастрафічнай заявы мела легчы легенда, звязаная з мошчамі мучаніка Кандыда. Канец, паводле яе, наступіць тады, калі палец святога дакранецца шкляной накрыўкі дамавіны. Палец, пра што ў гарачцы трубілі чорныя прапаведнікі, пачаў ужо падымацца! Да канца свету асталося ўсяго некалькі сантыметраў.

Мы паехалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF