Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Новы імпульс у дзейнасці Таварыства „Польшча — Беларусь” на Памор’і

Анна ФІРЛЕЙ

На Памор’і жыве значная колькасць сяброў Беларусі і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія працуюць, вучацца і жывуць тут. Ёсць і шмат палякаў па паходжанні — прыхільнікаў Беларусі, дзяды і бацькі якіх, а часта і яны самі, жылі альбо нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў выніку Пагаднення аб рэпатрыяцыі паміж Польшчай і былым Савецкім Саюзам пасля 1945 года пражываюць на Памор’і.

Большасць з іх увайшло ў склад розных грамадскіх аб’яднанняў беларусаў: „Польшча — Беларусь”, „Вільна — Гродна”, Фонд „Цэнтр дыялогу культур імя Якуба Коласа”, Беларускае культурнае таварыства „Хатка” і іншыя. Дадзеныя аб’яднанні маюць розную колькасць членаў, розныя погляды на сучасную сітуацыю ў Беларусі і цяперашні дыялог паміж Польшчай і Беларуссю. Па гэтай прычыне па-рознаму праводзяць яны сваю грамадскую дзейнасць. Для адных прыярытэтам з’яўляецца захаванне і папулярызацыя беларускай культуры, традыцый і мовы, для іншых — на першы план выходзіць барацьба з цяперашнімі ўладамі.

Адной з найбольш актыўных арганізацый беларусаў на Памор’і з’яўляецца Паморскае аддзяленне Таварыства „Польшча — Беларусь”, якое было заснавана 21 чэрвеня 1992 года ў Варшаве. Паморскае аддзяленне ў Гданьску з’яўляецца адным з пяці ваяводскіх аддзяленняў. Апошнім часам колькасць членаў Таварыства і прыхільнікаў арганізацыі на Памор’і значна павялічылася. Толькі ў 2010 годзе членамі нашага аб’яднання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF