Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Па слядах праваслаўных святароў Пракаповічаў

Сяргей ЧЫГРЫН

16 студзеня ў „Ніве” быў апублікаваны мой артыкул „З роду праваслаўных святароў Пракаповічаў”. Пасля публікацыі ў Беларусі адгукнуліся ўнукі, праўнукі і прапраўнукі Пракаповічаў. У матэрыяле згадваўся і айцец Марцін Восіпавіч Пракаповіч, які нарадзіўся ў Мінскай губерні. Пасля заканчэння Літоўскай духоўнай семінарыі ў 1857 годзе ён з атэстатам другога разраду служыў святаром у царкве ў Новым Двары. А ў 1867 годзе яго, па ўласнай просьбе, перавялі ў царкву ў Ялоўку. Памёр ва ўзросце 38 гадоў у 1871 годзе. Два гады раней памерла яго жонка. Сіротамі засталіся трое дзяцей. Па інфармацыі ўнукаў і праўнукаў Марціна Пракаповіча, магчыма яго забілі нядобразычліўцы.

Пры жыцці Марцін Пракаповіч вельмі хацеў, каб сын яго Кірыл Пракаповіч таксама стаў святаром. Але Кірыл Пракаповіч застаўся без бацькоў, яго выхоўвалі і гадавалі суседзі. А калі ён стаў дарослым, пайшоў вучыцца на машыніста паравоза. Вывучыўся, а потым ездзіў па ўсёй Расійскай імперыі. Аднойчы беларускі юнак сустрэў у адным з рускіх гарадоў Кацярыну Мацвееву, якая была ўжо замужам. Але Кацярына і Кірыл моцна пакахалі адзін аднаго і дзяўчына, пакінуўшы мужа, на паравозе ўцякла з Пракаповічам на Беларусь. Кірыл кінуў працу машыніста і пасяліўся з Кацярынай на хутары Рыкава-Тарасаўка. Стаў праваслаўным святаром і з сям’ёй жыў у Тарасаўцы. Па кнізе землеўладанняў Гродзенскай губерні, выдадзенай у 1890 годзе Гродзенскім губернскім камітэтам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF