Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Дзмітравічы

Тамара Лаўранчук

Мяне гадавалі і холад, і голад,

але не ўзрасцілі ні злым, ні скупым.

Народ мой — сардэчны і духам не кволы,

і мне б заставацца да скону такім.

Васіль Жуковіч

З Дзмітравічамі звязана жыццё знакамітага паэта Васіля Аляксеевіча Жуковіча, які нарадзіўся паблізу.

„Маё Забалоцце — гэта не вёска, а паселішча хутароў у адным з заходніх раёнаў Беларусі. Не шукайце гэтага кутка на зямлі: няма ўжо нават балота, якое аддзяляла хутары ад сяла Дзяніскавічы (Дзмітравічы — Т. Л.), балота асушылі, а хаты перавезлі ў сяло” (В. Жуковіч, Як адна вясна...).

Скончыўшы Дзмітравіцкую дзесяцігодку, Васіль Жуковіч падаўся ў Брэст, дзе неўзабаве стаў студэнтам філфака педінстытута. Высокі, хударлявы, з добрымі блакітнымі вачыма, ён адразу прыцягнуў увагу дзяўчат, але па прычыне прыроджанай сціпласці і сарамлівасці быў нерашучым у адносінах да іх.

* * *

У аўтобусе еду,

а побач — дзяўчынка адна.

Прыгажуня! Хаця б не паспела сысці...”

Што таіць — даспадобы яна.

Закрануць — не хапае смеласці.

Ну а тут, як на зло, пазірае народ,

Як на зло тут — прамая вуліца...

Эй, шафёр, дай круты паварот —

І дзяўчына сама прытуліцца.

Падрабязнае апісане свайго студэнцкага (і не толькі) жыцця знайшла я ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF