Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Ці справядліва плацяць за ацяпленне?

Аляксей МАРОЗ

Калі ў Жыллёвым кааператыве ў Гайнаўцы сталі ўцяпляць шматпавярховыя блокі і ў кожнай кватэры на батарэях цэнтральнага ацяплення ўстанаўліваць размеркавальнікі цяпла (podzielniki ciepła), а на падставе паказанняў гэтых прыбораў і складаных вылічэнняў акрэсліваць колькасць цеплаэнергіі скарыстанай для ацяплення паасобных кватэр, аказалася, што частка жыхароў кааператыўных блокаў гэтым незадаволеная. Здаралася, што ўласнікам некаторых кватэр за цэнтральнае ацяпленне прыходзілася даплачваць да чыншу нават па 2-3 тысячы злотых у год. Восенню мінулага года пасля вылічэнняў аказалася, што каля 30% уласнікаў кватэр у кааператыўных блоках будуць мусілі даплаціць да ацяплення іх пакояў. Частка незадаволеных новым спосабам разліку і фінансавання ацяплення кватэр у блоках заснавалі „Грамадскі камітэт членаў Жыллёвага кааператыва ў Гайнаўцы для размоў з управай ЖК”. Прадстаўнікі гэтага камітэта, так як раней частка паасобных жыхароў, сталі дамагацца адмяніць, паводле іх несправядліва налічаныя ім, задоўжанасці. На 18 студзеня грамадскі камітэт назначыў сустрэчу членаў кааператыва, зацікаўленых справай разліку скарыстанай цеплаэнергіі, у святліцы Машыннага прадпрыемства „Гамех” па вуліцы Арміі Краёвай у Гайнаўцы. На спатканне былі запрошаны члены ўправы Жыллёвага кааператыва.

Калі пад’язджаю да прадпрыемства „Гамех” бачу, што тратуры на вуліцы Арміі Краёвай, аўтастаянка і свабодныя месцы між блокамі застаўлены (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF