Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Беларусы і падполле

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзень да святкавання ў Залешанах 65 гадавіны пацыфікацыі беларускіх вёсак жаўнерамі пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага”, у беластоцкім аддзеле Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) праводзілася сустрэча, прысвечаная польска-беларускім стасункам у другой палове саракавых гадоў ХХ стагоддзя. Працаўнік Інстытута Пётр Лапінскі падзеі 65-гадовай даўнасці — у выніку якіх закатаваны былі больш за восемдзесят чалавек — назваў „anomalią polskiego państwa podziemnego, która nigdy wcześniej i nigdy później się nie zdarzyła”.

— У падыходзе падполля да беларусаў удаецца прыкмеціць простую залежнасць: чым больш былі радыкальнымі праграмныя прадпасылкі гэтых арганізацый, тым больш рашучы курс прымала іх узброенае „ramię”. Гэтыя адносіны радыкальна горш кшталтаваліся ў выпадку Narodowego Zjednoczenia Wojskowego (NZW) чым структур грамадзянскай Арміі Краёвай і структур Wolność i Niezawisłość (WiN), — гаварыў. — Несумненна, у гэтых адносінах падставай сталі праграмныя прадпасылкі гэтых арганізацый, паколькі NZW рэалізавала ідэю нацыянальнай дзяржавы. У праграмных дакументах WiN нацыянальная праблематыка была практычна незаўважнай.

Адзначыў ён, што пасля ўваходу на Беласточчыну Чырвонай Арміі ў 1944 г. незалежніцкае падполле кіравалася на канфрантацыю з акупантам і не мела значэння, хто па нацыянальнасці ці веравызнанні з’яўляеца прыхільнікам камуністычных ідэй так, як раней гэты факт не меў значэння, калі гаварыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF