Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Прэзідэнт пацее

Міраслаў ГРЫКА

Тое, што ў прэзідэнцкіх выбарах кандыдат на прэзідэнта і заадно дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зноў стане прэзідэнтам, было вядома так як двойчы два гэта чатыры. Дарэчы, больш ад яго сумленнага, даверанага і годнага кандыдата цяжка было б знайсці. Ды калі б нават і знайшоўся, дык не сумняваюся, што толькі ў выглядзе нябожчыка. Дарэчы, пасля аказаліся яны круцялямі, шпіёнамі і ўвогуле паспалітымі крымінальнікамі. Аказалася гэта пасля выбараў, калі большасць з іх апынулася ў турмах. Вядома ж, што сумленныя людзі па турмах не цягаюцца. Бо спадар Лукашэнка ўжо 16 гадоў з’яўляецца прэзідэнтам выбраным паводле прынцыпаў дэмакратыі, хоць толькі д’ябал ведае якім цудам гэта адбываецца. І няхай сабе тая самаўпэўненая Еўропа лаецца, няхай рагоча жорсткая Расія, а самазахопленая Амерыка паціскае плячыма, хай там! Бо калі чацвёрты раз спадар Лукашэнка займае прэзідэнцкую пасаду, дык мусіць быць штосьці на самай справе ў тым, што ягоныя землякі з гэтай прычыны не выліваюцца тлумна на вуліцы, не ставяць барыкад, а ад усіх каляровых рэвалюцый адхрышчваюцца як д’ябал ад свянцонай вады. І нічога гэта, што на пару соцень больш запальчывых праціўнікаў пана Лукашэкі зірнула нядрэмнае вока КДБ і зараз пасля сувора нашпарыла штурмавымі дубінкамі — як думаю, у спантанным пратэсце, што мяшалі яны ў мілым настроі паслявыбарчай гулянкі. З гэтай самай прычыны пару дзесяткаў з іх укінулі ў смярдзючыя лёхі як нейкае смецце, а аб пару з іх не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF