Ніва № 06 (2856), 06 лютага 2011 г.

Бельскія бязмежныя сустрэчы

Аляксей МАРОЗ

— Сёння мала хто мужавага брата называе „дівэром”, а хлопца — „крыяном”. Кніжка Чэслава Анджэя Хайнацкага „Назовы кроўнасці і сямейнага сваяцтва ў гаворках жыхароў ваколіц Бельска-Падляшскага” мае вялікую навуковую і культурную вартасць, — заяўляе студзіводскі фалькларыст Дарафей Фіёнік. — Гэты чалавек з пад Радама прыехаў на Бельшчыну з жонкай Галінай, выпускніцай Бельскага белліцэя і дачкой нашага ніўскага карэспандэнта Міхала Матвеюка і тут астаўся жыць. Будучы студэнтам польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, пад кірункам дацэнт Барбары Бартніцкай, між іншым, аўтаркі падручнікаў па навучанню польскай мовы, у 1975 годзе напісаў ён магістэрскую працу. Пасля перапрацоўкі мы выдалі яе ў кніжнай форме.

Прамоцыя кніжкі „Назовы кроўнасці і сямейнага сваяцтва ў гаворках жыхароў ваколіц Бельска-Падляшскага”, выдадзенай аб’яднаннем „Музей малой айчыны ў Студзіводах” адбылася ў час „Сямейнай сустрэчы”, наладжанай 28 студзеня ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. Прамоцыі спадарожнічала прэзентацыя новавыдадзенага альбома „Песні і музыка Падляшша і Палесся”, у якім змешчаны даўнія песні ў выкананні „Жэмэрвы” са Студзіводаў і „Сёстраў Лук’яновіч” з Палесся.

— Мы ў нашым ліцэі маем нагоду сутыкнуцца з вялікай беларускай культурай, — заявіў Андрэй Сцепанюк, дырэктар Бельскага белліцэя, вітаючы шматлікую бельскую публіку і запрошаных гасцей.

— Наша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF