Ніва № 05 (2855), 30 студзеня 2011 г.

Што вы, прафесары, робіце?

(гак)

Сустрэча з прафесарам Уладзімірам Снапкоўскім на Кафедры беларускай культуры яшчэ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў (9 снежня 2010 г.) пакінула прыгнятальны настрой бездапаможнасці. Прафесар асвятліў асновы замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Цягам апошняга стагоддзя гэтае пытанне рэдка калі асвятлялася кіраўніцтвам краіны. Яшчэ да 1991 года насельніцтва рэспублікі і палітыкі ўсведамлялі сябе жыхарамі маленькай, пазбаўленай прыродных багаццяў краіны. Беларусы — як адзначыў дакладчык — баяліся слова „незалежнасць”. Сёння могуць шакіраваць пастановы Беларускага народнага фронту ад 1989 года, які дамагаўся „поўнай рэалізацыі правоў запісаных у канстытуцыі БССР”, а справа датычыла больш поўнага ўдзелу ў АБСЕ. У 1991 годзе парламент узняў размову аб прынцыпах палітычнай дзейнасці ў адносінах да асноўных пытанняў, як павага суверэнітэту, прызнанне дэкларацыі правоў чалавека, стварэнне ўмоў для рыначнай эканомікі.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі пытанне замежнай палітыкі пачаў вырашаць адзін чалавек, які абмежаваў справу да належных сабе мерак. Сёння ўсё залежыць ад настрою і рашэння дыктатара. Ізаляванасць Беларусі ў Еўропе абыякавая кіраўніку дзяржавы. На закіды, што падтрымоўвае сувязі з экзатычнымі краінамі, такімі як Венесуэла ці Кітай, Лукашэнка мае адзін адказ: Ідзем туды, дзе нас прымаюць!

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў шмат гаварылася аб прапановах Еўропы. За правядзенне дэмакратычных выбараў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF