Ніва № 05 (2855), 30 студзеня 2011 г.

Тэатральныя пачаткі ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Назіраючы сённяшняе жыццё ў Орлі (ды не толькі) відаць, што мала каго (калі мо і зусім) з дарослых цікавіць тэатр, нейкі від тэатральнага мастацтва. Праўда, вельмі нямногія прынамсі раз за сваё жыццё (пры нагодзе працоўнай ці школьнай экскурсіі) былі ў сапраўдным тэатры. Мабыць таму ніхто з нашых ваколіц не стаў прафесіянальным акцёрам.

А пры санацыі? Ва ўспамінах пажылых людзей захаваўся ў памяці візіт у Орлю аднаго тэатра, быў ён з Украіны. Спектакль адбыўся ў жыда Мошка Вадзілоўскага па вуліцы Бельскай, які частку свайго дома адвёў мясцоваму насельніцтву на танцавальныя забавы і іншыя мерапрыемствы. Трэба таксама адзначыць, што азы тэатральнага мастацтва засвойвалі і выступалі на сцэне вучні тадышняй пачатковай школы; захаваліся нават здымкі з таго часу.

У пасляваенны час у вёску заглянуў тэхнічны прагрэс. Спачатку былі гэта г.зв. точкі, падкючаныя да расцягнутай на слупах кабельнай сеткі прыёмнікі, якія перадавалі толькі адну праграму ў акрэсленых адрэзках часу. У 1955 годзе Ваяводская ўправа сувязі — на пісьмовую просьбу Яна Кубаеўскага — згадзілася весці мясцовую перадачу з будынка тадышняй арлянскай пошты. Па правадах паступалі прамыя канцэрты пажаданняў (выступаў калектыў мандаліністаў-спевакоў „Арляне”) ды кароткія паведамленні з тэрыторыі Грамады Орля. Усе яны мусілі раней атрымаць дазвол Рэдакцыйнага камітэта пры прэзідыуме Грамадскай рады.

У той час людзі вельмі гарнуліся да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF