Ніва № 05 (2855), 30 студзеня 2011 г.

Кіно-вока пасярод Беластока

Міра ЛУКША

У аўторак 16 студзеня роўна ў поўдзень, на скрыжаванні вуліц Легіяновай і Складоўскай-Кюры ў Беластоку, была адкрыта мастацкая інсталяцыя Аляксандры Чарняўскай, якая спасылаецца на творчасць народжанага ў Беластоку піянера сусветнага дакументальнага кіно Дзігі Вертава — Давіда (Дзяніса) Абелевіча (Аркадзевіча) Каўфмана (2.01.1896-12.02.1954). Кадр з культавага фільма „Чалавек з кінаапаратам” — з вокам і аб’ектывам — у венецыянскім люстры глядзіць і адбівае свет цэнтра Беластока.

Аляксандра Чарняўская ўжо пры канцы мінулага года ўсталявала інсталяцыю, інспіраваную творчасцю зачароўваючага яе аўтара, якая з’яўляецца завяршэннем яе дыпломнай працы ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве, па заказе Галерэі „Арсенал”. „Гэта выдатны дакументаліст, цікавіў яго адмысловы рытм горада”, — захапляецца Оля Чарняўская. Нетыповы аб’ект памерам 2 на 3 метры з’яўляецца гульнёй бачання на некалькіх узроўнях — з аднаго боку гэта карціна, з другога боку — можна ўбачыць сваё адлюстраванне або тое, што адбываецца насустрач. У венецыянскім люстры ў залежнасці ад пары дня і надвор’я, адбіваецца вобраз або прапускаецца святло, паказваючы тое, што ўнутры. Надрук з другога боку — накладзена адно на адно адюстраванне вока і аб’ектыву. Зблізку відаць чорныя малыя кропкі, а кадр з „Чалавека з кінаапаратам” можна ўбачыць з пэўнай адлегласці.

На ўрачыстым адкрыцці інсталяцыі паявілася група старэйшых беластачанак, якія пратэставалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF