Ніва № 05 (2855), 30 студзеня 2011 г.

Беларускі Музей — што далей?

Аляксей МАРОЗ

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы ў мінулым годзе арганізаваў многа фэстаў па вёсках Гайнаўскага павета, ладзіў культурныя мерапрыемствы побач музея і ў музейным будынку, а яго працаўнікі абводзілі турыстаў па музейных выстаўках. Культурная і музейная дзейнасць будзе працягвацца і ў гэтым годзе, але апошнім часам паявіліся ў музеі фінансавыя складанасці, бо ад пачатку снежня мінулага года гайнаўскі прадпрымальнік, які арандаваў велізарную плошчу пад магазін будаўнічых матэрыялаў у вялікім памяшканні былога вытворчага цэха, прытуленага ззаду да музейнага будынка, перастаў наймаць яе. З гэтага часу музейныя ўлады шукаюць новага наймальніка гэтай часткі музейнага комплексу. Арэнда былога цэха была адной з падставовых крыніц фінансавання дзейнасці музея, побач арэнды іншых памяшканняў і датацый Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і мясцовых самаўрадаў. Выконваючы абавязкі дырэктара музея Тамаш Ціханюк нават не бярэ пад увагу такой магчымасці, што вялікае музейнае памяшканне даўжэй магло б заставацца пустуючым.

— Пустуючая плошча мае каля 500 квадратных метраў. Размовы ў справе яе найму вяліся ў мінулым годзе, але не дайшло да падпісання дамовы. Зараз таксама вядуцца размовы ў гэтай справе і я веру, што вялікае памяшканне не будзе доўга пуставаць, — кажа выконваючы абавязкі дырэктара Тамаш Ціханюк.

У Беларускім музеі можна таксама здымаць начлежныя месцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF