Ніва № 05 (2855), 30 студзеня 2011 г.

Веды падшытыя мовай

Міраслаў ГРЫКА

У старажытнасці людзі не сумняваліся, што веды гэта хутчэй нічога, чым штосьці. Сёння — наадварот. Ці разумеюць, аднак, якія гэта экстрэмальныя веды? Мяркуючы, вось, што штосьці ведаюць, адразу лічаць, што спазналі або ўсю праўду аб свеце, або амаль усю — у чым заключаецца толькі адна розніца, што або нічога не ведаюць, або г...о ведаюць. А гэты прынцып адкрыў ужо даўно адзін ксёндз-філосаф.

Будучы ў Амерыцы, працаваў я нейкі час з Хесусам. Мексіканцам. І была гэта экстрэмальная праца. Завешаныя на хісткай кладцы некалькі дзесяткаў метраў над зямлёй, мылі мы вокны ў нью-йоркскіх хмарачосах. На ніякія непрыязні з за вядомых прычын мы не маглі сабе дазволіць, дык размаўлялі адзін з адным вельмі ветліва аб свеце, аб жыцці, аб нашых айчынах. Аб маёй, што паказалася, калі мы віселі на вышыні 42 паверха, Хесус нічога не ведаў. Нават пра тое, што недзе там ёсць нейкая Польшча. Я быў абураны... Як ён, кончыўшы коледж, можа гэтага не ведаць? Я меў ахвоту стрэліць невуку плескача ў патыліцу! Толькі што не пасмеў свайго гневу паказаць — вядома, чаму. Дарэчы, аб Хуарэсе, нацыянальным мексіканскім героі, аб якім з палам расказваў Хесус, я ў сваю чаргу мала ведаў. Прынамсі да свайго невуцтва не прызнаваўся, паколькі аб мексіканска-амерыканскай вайне, у час якой янкі даставалі ад мексіканцаў няблага ў задніцу, штосьці там чытаў. Ну... штосьці там, штосьці там.

Ёсць яшчэ адна катэгорыя ведаў, непералічаная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF