Ніва № 05 (2855), 30 студзеня 2011 г.

Санкцыі і рэпрэсіі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Усё ж такі дзяржаўныя чарадзеі-чарнакніжнікі памыліліся з датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Нешта ў зорках не зышлося, нечага ў свеце не здарылася, што павінна было адцягнуць увагу міжнароднай супольнасці ад беларускіх падзей. Не здарылася, як гэта было ў 2001 ці 2006 гадах, не будзем удавацца тут у дэталі. Магчыма, перад новым годам ачмураная Паўночная Карэя павінна была кінуць бомбу на нармальную Паўднёвую, магчыма, адбыцца што-небудзь трагічнае ў іншай кропцы планеты. Але ж прыдворныя астролагі, да якіх так любяць звяртацца таталітарныя рэжымы ўсіх часоў, пралічыліся. У выніку цягам астатняга месяца Еўропа і Амерыка шмат гавораць пра Беларусь. Не адцягнулі ўвагі ад нашай краіны ні падзел Судана, ні паводкі ў Аўстраліі і Бразіліі. Размовы гэтыя, усялякія дэкларацыі пра намеры, знешнія палітычныя заявы ўспрымаюцца рознымі сацыяльнымі групоўкамі ў Беларусі па-рознаму. Апаненты дзейснай улады, тыя, хто асмеліўся адкрыта выступіць супраць дыктатарскага рэжыму, цудоўна ўсведамляюць, што ўводзіны міжнародных санкцый супраць беларускай дзяржавы адаб’юцца адмоўна найперш на іх. Тым больш, што выразна прагучала: у адказ унутраныя рэпрэсіі супраць палітычных супраціўнікаў улады толькі ўзрастуць. У сувязі з гэтым адным з самых папулярных тэзісаў сярод апазіцыянераў стала выслоўе пра тое, што „каб сапраўдныя міжнародныя санкцыі былі ўведзены гадоў дзесяць таму, то мы ўжо даўно выйшлі б з турмы”. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF