Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Беларускае ваеннае становішча?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Прыняць заклік да неадкладнага і безагаворачнага вызвалення палітвязняў, а нават непрызнання апошніх прэзідэнцкіх выбараў патрабавалі ўдзельнікі канферэнцыі „Ваеннае становішча ў Беларусі? Як да гэтага дайшло і што далей?”. Было адзначана прытым, што ў прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня, незалежна ад арыштаў у таямнічых акалічнасцях дзеячаў апазіцыі, у тым ліку і кандыдатаў на прэзідэнта, запалохвання іх сем’яў і іншых форм рэпрэсій, у Беларусі дайшло да ўзмацнення адкрытага грамадства і міжчалавечай салідарнасці. Гэтую дэбату ў польскім Сейме асабіста адкрыў яго маршалак Гжэгаж Схетына: „Вітаем дома, у месцы, у якім б’е сэрца польскай дэмакратыі”.

Маршалак адзначыў, што сёння дапамога Польшчы для змагаючайся за дэмакратыю Беларусі з’яўляецца абавязкам і яна такая самая па сваім характары з тою, з якой і палякі мелі дачыненне ў васьмідзесятыя гады: з салідарнасцю, падтрымкай, і сэрцам на далоні:

— Ваша змаганне мае тут шмат сяброў і прыхільнікаў. Будзем вас падтрымліваць і рабіць усё, каб ваш голас быў несены далей палякамі. Жадаю вытрымкі і ўпартасці, і таго, каб вы ніколі не здаліся, бо гэта важнае, каб Беларусь была незалежнай часткай адной вялікай супольнай Еўропы.

Шматгадзінную канферэнцыю сарганізавалі Тэлебачанне БелСат, Радыё Рацыя, Фонд „Wolność i Demokracja” ды Студыя Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Была яна падзелена на тры дыскусійныя групы. Не змаглі даехаць на іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF