Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Смакі Кнышынскай пушчы — гісторыя праз кулінарыю

Міра ЛУКША

— Захацелася мне вярнуць смак дзяцінства, прызваць колішнюю атмасферу, — сказаў Ян Леанчук, жыхар Лубнік Заблудаўскай гміны, сааўтар з Юзафам Марошкам „Вялікай кнігі кулінарных традыцый Кнышынскай пушчы”. Кнігу выдала Лакальная група дзеяння Кнышыская пушча (ЛГДКП). Кніга гісторыка і паэта, хоць „кухарская”, не з’яўляецца зборам рэцэптаў. Багатая ў апісанні тутэйшага смакоцця самавітая, шчодра аздобленая кніга, з’яўляецца ключом для спазнання гісторыі рэгіёна.

— „Вялікая кніга” ахоплівае шырэйшы абшар, чым вынікала гэта з межаў сучасных гмін, уваходзячых у склад ЛГДКП, паколькі гэтая тэрыторыя заставалася ў абсягу і ва ўздзеянні значных цэнтраў матэрыяльныяй і кулінарнай культуры — каралеўскага палаца ў Кнышыне, сталовых маёмасцей, значыць Гродзенскай эканоміі ды магнацкага Беластока, — тлумачыць Юзаф Марошак. — Гэта ягелонскае пагранічча спалучала і інтэгравала народы і дзяржаўныя структуры. Утрыманне ў абшары Вялікага Княства Літоўскага дыялектных адрозненняў, разнароднасці каштоўнасцей духовай і матэрыяльнай культуры, аж да сённяшняга дня, сведчыць пра мірнае суіснаванне грамадстваў і інтэграцыйнай ролі, якую выконвала Рэч Паспалітая, складзеная з двух арганізмаў. Узніклая ў XIV-XVIII стагоддзях культура была супольная і сёння да яе спадчыны прызнаюцца ў роўнай ступені палякі, беларусы і літоўцы. Датычыць гэта помнікаў архітэктуры і будаўніцтва, урбаністыкі і планавання краявіду, але і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF