Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Напісанае застанецца: Выданне да 70-годдзя Яна Чыквіна. Literatury wschodniosłowiańskie. Z najnowszych badań. Pod redakcją Haliny Twaranowicz, Białystok 2010, ss. 562.

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

У мінулым годзе Яну Чыквіну — кіраўніку сённяшняй „Белавежы”, споўнілася 70 гадоў. Прапаную пазнаёміць чытачоў „Нівы” з надзвычай цікавым выданнем, прысвечаным гэтай падзеі. Найлепшы падарунак, які можа пажадаць сабе творца — кніга. Менавіта яе атрымаў ад роднай альма-матэр да свайго 70-годдзя прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Ян Чыквін — паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, рэдактар, грамадскі дзеяч. Грунтоўны, прыгожа, густоўна аформлены, калі прыемна радуе вока вокладка, дзе нічога лішняга, дзе вылучаныя на асобныя старонкі прысвячэнне і светлы фотаздымак з аўтографам юбіляра, дасканала ўкладзены важкі том навейшых літаратуразнаўчых даследаванняў, што закранаюць шырокае кола праблем у розных галінах філалогіі.

Кніга складаецца з трох раздзелаў. Натуральна, што першы прысвечаны рознабаковай працы Яна Чыквіна. Укладальнікі не прапанавалі назвы раздзела. Падаецца, што хораша адлюстроўвала б ягоны змест цытата „Красы староннік надзвычайны” — радок з верша самога паэта, прысвечаны беларускаму эмігранцкаму паэту Масею Сяднёву. Бо якраз гэта — прыхільнасць творцы да высокай Красы ва ўсіх яе іпастасях, адзначаюць даследчыкі і ягонага багатага літаратуразнаўчага набытку, і ягонай паэзіі.

Хто ён, шаноўны прафесар універсіта спадар Ян Чыквін, найперш — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF