Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Несмяротная смерць чыноўніка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У хрэстаматыйным апавяданні Антона Чэхава радавы чыноўнік-гаспадарнік Чарвякоў „чихнул” на патыліцу генерала Брызжалава з ведамства тадышняй інфраструктуры. Растрывожаны магчымымі наступствамі гэтага здарэння экзекутар Чарвякоў у два дні памёр ад тае трывогі. Прыводжу я гэты сюжэт, напісаны 128 гадоў таму, да таго ж у царскую эпоху, да таго ж у Расіі, не з увагі для подзвігаў нашага цяперашняга ведамства інфраструктуры, але таму, што той Чарвякоў, як мне здаецца, зусім не памёр, толькі — як і ягоны зямляк Уладзімір Ульянаў — вечна жывы, да таго ж яшчэ — у нашай Найяснейшай...

Набліжаецца вось 65-я гадавіна пагрому праваслаўных жыхароў тадышняга Бельскага павета падпольным спецназаўскім атрадам пад камандаваннем Рамуальда Райса, „Бурага”. Да гэтай пары кампенсацыі атрымалі сем’і тых, што пагрому дапусціліся, бо „Буры”, як аргументаваў у 1995 годзе варшаўскі вайсковы суд, „walczył o niepodległy byt Polski”. „Героі” змагання „o niepodległy byt Polski” замардавалі тады 82 безабаронныя асобы, у тым ліку жыхароў Занёў, Шпакоў, Залешан, Вулькі-Выганоўскай ды трыццаць вазакоў з некалькіх іншых вёсак, наносячы пакінутым у жывых таксама аграмадны матэрыяльны ўрон. Дзесяць гадоў пазней, у 2005 годзе, беластоцкае аддзяленне Інстытута нацыянальнай памяці палічыла „Бурага” віноўным злачынства генацыду. Да гэтай пары, да 2011 года, сем’і ахвяр пагрому ніякіх кампенсацый не атрымалі. Мала таго, урад Рэчы Паспалітай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF