Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Канец песні — пачатак размовы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Не памятаю ўжо калі апошні раз была я на такой сустрэчы. Больш за гадзіну крынкаўскія хлопцы корпаліся ля камп’ютара, які шмат разоў даваў збоі і нельга было яго ўключыць. На дапамогу ім прызвалі местачковых тэхнікаў. На здаровы розум людзі павінны знервавацца і разысціся кожны ў свой бок. А тут — не! У час змагання з тэхнікай ў памяшканне бібліятэкі заходзілі ўсё новыя і нечаканыя людзі. Прыйшлі героі фільма, сямейка з малымі дзеткамі, моладзь, войт Шудзялаўскай гміны, пенсіянеры, Сакрат Яновіч, журналісты... Сярод публікі вылучалася прыгажуня з дрэдамі на галаве і крынкаўскі маладзён з татуіроўкай на шыі і вушах. Гаспадынькі Ася Чабан і Галена Пухальская з аб’яднання „Тэра Інкогніта” рабілі ўсё каб не сарваць сустрэчы. Калядавалі, частавалі свойскімі пірагамі і каўбасой, гарбатай... Раней, у час Каляд, паехалі калядаваць па сваіх вёсках — Піражках, Востраве, Азяранах, Белагорцах... Закалядавалі на местачковае свята. Тое, што адбылося вечарам у суботу 15 студзеня г.г., запамятаюць усе, хто прыйшоў. Запамятаюць па-рознаму: адны з сентыментам будуць думаць пра фільм Пятра Бароўскага „Канец песні” і ўспамінаць мінулае, іншым запомніцца палымяная спрэчка, якую ў канцы прэзентацыі выклікаў Сакрат Яновіч. Спрачаліся, як гэта заведзена ў апошні час у Крынках, за беларускую мову! Але пра гэта пасля, у канцы...

* * *

— О, гэта Баравік з Гаркавіч! А тая — кабета з Сукавіч, няма яе, памерла ўжо, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF