Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Гвязда і калядка

Міра ЛУКША

Трынаццатыя прэзентацыі калектываў „Гвязда і калядка” 16 студзеня 2011 года сабралі залу поўную з берагамі ў Гарнізонным клубе ў Беластоку па вуліцы Кавалерыйскай. Можна сказаць, што беларускае каляднае мерапрыемства, аранізаванае БГКТ пры падтрымцы падляшскага ваяводскага самаўрада, міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі і Культурнага цэнтра Беларусі пры пасольстве РБ, з’яўляецца першым сёлетнім беларускім фэстам і аглядам найлепшых калектываў роднай песні. І на чатырохгадзінным аглядзе паслухалі і пабачылі мы беларускія калектывы ад Сямятыч да Крынак, ад малечаў-дашкольнікаў да заслужаных для беларускай культуры калектываў, адзначыўшых дзесяцігоддзі дзейнасці. А было што і пабачыць — спевакі хвалілі Нованароджанага Госпада з каляднымі зоркамі, традыцыйнымі ці больш стылізаванымі, большасць у строях як сапраўды ішоўшы шчадраваць па вечаровай вясковай вуліцы. З найменшых спевакоў захапілі гурт з Самаўрадавага садка н-р 14 у Беластоку, калектыў Студыі аўтэнтычнай музыкі „АБ-БА”, калектыў Вясковага дома культуры ў Рыбалах і „Антракт” з Бельска-Падляшскага. Выступілі вялікія калектывы „Крыніца” і „Каласкі” з Беластока, „Асенні ліст” з Гарадка, „Рэха пушчы” з Гайнаўкі, „Куранты” і „Васілёчкі” з Бельска, „Цаглінкі” са Старога Ляўкова, „Арляне” і „Чыжавяне”, прадстаўніцтвы калектываў „Каліна” з Залук, „Малінак” з Маліннік, „Журавінак” з Агороднічак у Супрасльскай гміне, „Згодных макаў” з Райска, „Крыўчанак” з Крыўца, „Каліны” з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF