Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

У абарону вязняў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У час канферэнцыі „Ваеннае становішча ў Беларусі? Як да гэтага дайшло і што далей?”, якая адбылася ў польскім Сейме, дзеячы беларускіх дэмакратычных сіл і сем’і ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі, між іншым, арыштаваных, звярнуліся з заклікам да польскіх улад. Напісалі ў ім м.інш. „Заклікаем Вас падтрымаць нашае змаганне і павялічыць рэальную дапамогу беларускаму адкрытаму грамадству — ахвярам палітычных рэпрэсій і тым, якія хаваюцца ад пераследу ў Польшчы, незалежным беларускім СМІ, сярод іх вяшчаючым з тэрыторыі РП, а таксама беларускім дэмакратычным партыям, грамадскім рухам і праваабарончым арганізацыям, якія супраціўляюцца дзяржаўнаму тэрору ў Беларусі”. І далей: „Хочам, каб еўрапейская грамадскасць паслядоўна патрабавала ад улад Беларусі вызвалення палітвязняў. Заклікаем урад Польшчы і Еўрасаюза да салідарнасці з беларускім народам і прымянення ўсіх даступных прыёмаў, прадбачаных у міжнародным праве, між іншым, дыпламатычных, палітычных, эканамічных і іншых санкцый з мэтай прымушэння беларускіх улад да неадкладнага вызвалення палітвязняў”.

Калі ў час канферэнцыі быў прыняты заклік, слухаючы гасцей з Беларусі склалася ў мяне ўражанне, што на гэты момант фактычна найважнейшай справай, калі гаворка пра дапамогу дэмакратычнай Беларусі, з’яўляецца справа давядзення да неадкладнага вызвалення палітвязняў і прытым безагаворачна (без шантажу). У гэтым кантэксце прачытаў я рэзалюцыю па Беларусі, прынятую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF