Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Няпросты 2010 год (3)

Васіль САКОЎСКІ

Кончылася даволі актыўная прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Выбары адбыліся ў двух турах у канцы другой дэкады чэрвеня і на пачатку ліпеня. Ужо ад самога пачатку выбарчай кампаніі было вядома, што нашым прэзідэнтам будзе або Браніслаў Камароўскі, або Яраслаў Качынскі. Яны, канешне, розныя людзі, але ўжо іх партыі, а значыць і іх праграмы не надта адрозніваюцца паміж сабою, бо выраслі гэтыя партыі з аднаго супольнага кораня. А гэта ў сваю чаргу значыць што і Камароўскі, і Качынскі гэта, як кажуць, аднаго поля ягадкі. Такія ягадкі, канешне, не ўсім падабаюцца. І калі такія людзі ішлі галасаваць, то аддавалі свае галасы не на партыі і не на іх праграмы, а на канкрэтную асобу. Такія галасаванні, даволі модныя цяпер у нас, маюць ужо сваю назву — галасаванне за меншае зло.

Чаму ў многіх нашых грамадзян такі недавер да найвышэйшых улад? Канешне, па прычыне стану і кандыцыі нашай гаспадаркі і краіны. Больш дваццаці гадоў ужо капіталістычна-рыначныя ўлады і партыі ўсё перабудоўвалі і перабудоўваюць нашу гаспадарку і краіну, але штосьці выразных эфектаў і дабрабыту не відаць. Так крытыкаваную калісьці задоўжанасць краіны яны не толькі не ліквідавалі, а ў некалькі разоў павялічылі яе. Ухітрыліся таксама зрабіць пагражаючую бюджэтную дзірку. А ўсё ж такі можна было адно ліквідаваць, а да другога не дапусціць. Яны атрымалі ў спадчыну ад народнай улады немалое народнае багацце, якога павінна было хапіць і на адно, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF