Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

А што далей?

Віктар САЗОНАЎ

Прайшло чатыры тыдні пасля таго, як старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі агучыла вынікі прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі. І ўсе гэтыя чатыры тыдні, не зважаючы на навагоднія і калядныя святы, па ўсёй краіне праходзілі вышукі, допыты, выклікі. Дзяржаўная машына запрацавала ў звышузмоцненым рэжыме. Пачалі выносіцца папярэджанні тым нешматлікім грамадскім арганізацыям, якім яшчэ ўдалося дажыць да гэтага часу ў афіцыйна зарэгістраваным статусе. Спецслужбы ўзмоцнена запрацавалі над раскрыццём нейкай таямнічай змовы, у якую нібыта ўцягнутая калі не ўся, то вельмі вялікая частка нацыі. Дзяржаўныя газеты і тэлебачанне, не дачакаўшыся рашэння суда і нават вынікаў следства, ужо паказалі беларускаму грамадству вінаватых у падзеях 19 снежня. Складваецца ўражанне, што дзяржаўныя структуры ведаюць толькі адно, што яны мусяць нешта рабіць. Але не ўяўляюць, што канкрэтна яны зрабіць павінны.

Не абышлося і без абвінавачванняў у адрас іншаземных краін. Аказваецца, па версіі афіцыйнай беларускай прэсы, у гэтую таямнічую змову ўцягнуты ледзь не ўвесь цывілізаваны свет. І немцы, і палякі, і нават рускія. Як кажуць у народзе — і жук, і жаба. Вось толькі адно застаецца сапраўды таямніцай: чаго ўсе гэтыя змоўшчыкі хацелі ад Беларусі? Чым наша краіна не дагадзіла далёкім і блізкім суседзям, і нават сваім грамадзянам? Дзе матывы такой негатыўнай увагі да нас? На гэтыя пытанні аўтары раскрывальных тэкстаў не адказваюць. Яны такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF