Ніва № 04 (2854), 23 студзеня 2011 г.

Гайнаўка — цэнтр калядавання

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе Гайнаўка ізноў стала адным з галоўных цэнтраў калядавання на Падляшшы, калі ўзяць пад увагу колькасць калядных мерапрыемстваў арганізаваных у гэтым прыпушчанскім горадзе, колькасць выканаўцаў калядных абрадаў на сцэне Гайнаўскага дома культуры, а таксама разнароднасць прэзентаваных калядак, абрадаў і даўніх святочных традыцый. На Фестывалі „Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай”, які з 11 па 16 студзеня праходзіў у ГДК, выступілі 32 калектывы і хары, а ў іх каля 650 выканаўцаў. Сярод іх былі дашкольнікі і вучні, харысты праваслаўных прыходаў і калектывы культурных устаноў Гайнаўскага і Бельскага паветаў, а таксама госць — хор з Беларусі. Раней, у час асобнага мерапрыемства, калядкі спявалі гайнаўскія католікі, а 30 студзеня ў Гайнаўцы адбудуцца ХХVІ Ваяводскія сустрэчы калядных калектываў, у час якіх будуць выступаць, між іншым, нашы беларускія калектывы, якія раней праходзяць адбор да гэтага мерапрыемства. Побач праваслаўных каляднікаў выступяць каталіцкія калектывы, прадстаўнікі ад розных паветаў Падляшскага ваяводства, якія пакажуць характэрныя для іх рэгіёнаў калядныя абрады. Калядаванне дашкольнікаў і ў галоўным вучняў сталі арганізаваць у Гайнаўскім белліцэі з 1998 года, а з 2003 года Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай ладзяцца ў ГДК.

Хаця многія калядныя мерапрыемствы арганізуюцца ў Гайнаўцы, толькі адно мае конкурсны характар — гэта Фестываль „Гайнаўскія сустрэчы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF