Ніва № 03 (2853), 16 студзеня 2011 г.

З роду праваслаўных святароў Пракаповічаў

Сяргей ЧЫГРЫН

У пошуках звестак пра дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ў першай палове ХХ стагоддзя Максіма Бурсевіча (1890-1937) са Слонімшчыны сляды прывялі мяне да праваслаўных святароў Пракаповічаў з Беласточчыны.

Максім Бурсевіч пасля заканчэння Жыровіцкай семінарыі, а гэта было ў 1910 годзе, паехаў па вопыт да свайго старэйшага брата-настаўніка Андрэя, які працаваў у вёсцы Нязбодзічы-Дабровая на Беласточчыне, цяпер гэта Свіслацкі раён. Гасцюючы ў брата, Максім выпадкова сустрэў побач з Нязбодзічамі на хутары Тарасаўка 18-гадовую дзяўчыну Апалінарыю Мацвееву. Па кнізе землеўладанняў Гродзенскай губерні, выдадзенай у 1890 годзе Гродзенскім губернскім камітэтам, хутар называўся Рыкава-Тарасаўка. Але людзі называлі яго проста Тарасаўка. У пачатку ХХ стагоддзя там былі толькі два маёнткі. Ва ўласнасці Мацвеевых знаходзіўся вялікі драўляны дом і 15 дзесяцін зямлі. Побач праходзіла чыгунка Свіслач — Нараўка і далей. Да бліжэйшай Ялоўкі было 8 кіламетраў, да Свіслачы — 11. Побач працякала рыбная рачулка Калонка, якая ўпадала ў Нарву. Сёння яе ўжо няма. Прырода там — даволі прыгожая: вакол лясы, звяры і птушкі.

Гэты хутар, згодна кнізе землеўладанняў, належаў некалі Кірылу Пракаповічу — праваслаўнаму святару. Кірыл, Марцін і Канстанцін Пракаповічы, па маці і бабулі Апалінарыі Мацвеевай, былі блізкімі сваякамі, праваслаўнымі святарамі. Таму ў параўнанні з Максімам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF