Ніва № 03 (2853), 16 студзеня 2011 г.

Апошнія дні арлянскіх жыдоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Будзе ўжо дваццаць гадоў, калі пачаў я выслухоўваць і запісваць успаміны пажылых людзей. У Орлі найбольш успамінаў кранала тамашніх яўрэяў, трагічнага завяршэння іхняга тамашняга лёсу. Разглядаючы ўсе ўспаміны, выяўляецца адно знамянальнае пытанне расказчыкаў: ці яўрэі ведалі, што згінуць. Самі расказчыкі не ўмелі адказаць на гэтае пытанне.

Восенню 1939 года ў Орлі пражывала 1 450 яўрэяў, а з пачаткам нямецкай акупацыі ў 1941 годзе — нават дзве тысячы, значыць тры чвэрці жыхароў мястэчка. З вайны асталося ў жывых толькі некалькі яўрэяў, якіх саветы саслалі ў Сібір (дзеці і жанчыны сям’і Вайштынаў — уладальнікаў мясцовай кафлярні) ды Іосіф Ізбуцкі (сын уладальніка пякарні), якога саветы прызвалі ў Чырвоную Армію. Асталіся ў жывых і нешматлікія арлянскія эмігранты ў Амерыку, што выехалі перад выбухам вайны.

Пасля ўваходу ў Орлю немцаў у канцы чэрвеня 1941 года, усе яўрэі былі ізаляваны ў двух мясцовых часовых гета. Неўзабаве — у лістападзе 1943 года — усе мелі згінуць. I вось тут узнікае пастаўленае раней пытанне: ці ўжо пра гэта ведалі? Што тады адчувалі і думалі?.. Яны не прабавалі хавацца і нават часам адкідалі прапанаваную мясцовымі беларускімі хрысціянамі дапамогу. А яўрэйкі з мешаных сужонстваў забіралі сваіх дзяцей з сабою, хаця іх мужы патрабавалі тых дзяцей пакінуць. Пытанні пра лёс яўрэяў хвалююць арлян і да сёння.

У маім фонаархіве на аўдыёкасетах захаваліся многія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF