Ніва № 03 (2853), 16 студзеня 2011 г.

Як адмяніць адмоўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі?

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам папулярнымі сталі праекты па вяртанні культурнай спадчыны. Іх удзельнікі вывучаюць сваю гісторыю, традыцыі, вяртаюцца да сваіх вытокаў, а ў выпадку прыродазнаўчых праектаў — да колішняй натуры. Аднак практычнае вяртанне да натуры адбываецца ўжо ў многіх вёсках распаложаных у Белавежскай пушчы і ў яе наваколлі. У большасці сёл Гайнаўскага павета хутка скарачаецца колькасць насельніцтва, а пад вёскі пры пушчанскім масіве падыходзіць ужо нават лес. У адных выпадках — гэта самасейкі на аблогах, а ў іншых — аблесеныя палеткі, за дагляд якіх сялянам плацяць грошы з еўрасаюзнага і дзяржаўнага бюджэтаў. Аказваецца, што ў апошніх гадах Гайнаўскі павет лідзіраваў у краіне, беручы пад увагу тэмпы скарачэння ліку насельніцтва. Прычына гэтаму перш за ўсё ў тым, што памірае больш людзей, чым нараджаецца. Адмоўны ўплыў на дэмаграфію аказвае вялікая міграцыя моладзі з Гайнаўшчыны ў большыя гарады і за мяжу. Зафіксавана, што толькі ў 2009 годзе з Гайнаўскага павета, у якім жыве звыш 45 тысяч людзей, выехала каля 600 чалавек.

Гайнаўшчына прайгравае з суседнімі паветамі

У выніку аналізу міграцыйных тэндэнцый узнікае пытанне чаму нашыя беларускія вёскі пусцеюць намнога хутчэй, чым польскія сёлы, бо скарачэнне колькасці вясковага насельніцтва можна заўважыць таксама і на арэалах з чыста польскім насельніцтвам.

— Калі я служыў у Сямятычах, тады ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF