Ніва № 03 (2853), 16 студзеня 2011 г.

Беларусь — часовы бастыён бальшавізму

Мікалай ПАНФІЛЮК

Як кажа пагаворка — ніхто чалавеку горш не зробіць чым ён сам. Вось 19 снежня прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія выйграў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Але якою цаной? Фальшам і прапагандай, бо ў якой краіне можна галасаваць тыдзень раней? Ну і накруцілі на сваю карысць і знявагу над народам. У народзе гаворыцца, што калі чалавек сам злодзей — яму здаецца, што ўсе зладзеі; калі сам ілгун — яму здаецца, што ўсе навокал ілгуны; хто бандыт — яму здаецца, што ўсе вакол бандыты. І менавіта Аляксандр Рыгоравіч зараз пасля выбараў — і то неаднойчы — абазваў шчырых беларускіх патрыётаў бандытамі. А хто ён сам — няхай адкажа. Гэтымі словамі ён акляйміў цэлы беларускі народ і цэлы свет. Зрабіў ён гэта толькі таму, што сапраўдныя беларускія патрыёты ў той дзень — 19 снежня — сабраліся на плошчы ў Мінску каб дамагацца справядлівасці, незалежнасці, дабрабыту, свабоды і дэмакратыі. Мо гэта дрэнна? О, не. Бо цяпер у Беларусі дэмакратыі няма ні на ёту. Усюды бальшавіцкія парадкі, дзе, для прыкладу, вуліцы гарадоў і пасёлкаў названы імёнамі Леніна, Дзяржынскага, Панамарэнкі... Мо мы не ведаем гэтых „герояў” і іхніх здзяйсненняў за ўсё іхняе жыццё? Ведаем! І ўсюды ім стаяць помнікі — гэта пасмешышча і ганьба краіне, якая называецца Беларуссю. Ці ж мы не маем сваіх сапраўдных герояў, такіх як Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш?.. Аднак жа гэтымі людзьмі лукашэнкаўская ўлада пагарджае. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF