Ніва № 03 (2853), 16 студзеня 2011 г.

Дарога праз пушчу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прывык я за доўгія гады да вузкай і няроўнай асфальтоўкі з Міхалова ў Беласток цераз Жэдню. Няроўнай у ракурсе не толькі метраў, але і сотак метраў, з крутымі спускамі і пад’ёмамі. Таму прыемна задзівіла мяне ластаўка змен на ёй у выглядзе яе грунтоўнага рамонту; пакуль што гэтая ластавачка гняздуецца каля Жэдні. А задзівіла мяне гэтая падзея яшчэ і таму, што дарога гэтая здавалася быць крыху прызабытай, якую машыны стараліся абмінаць, напрыклад, цераз Заблудаў. І таму, што падзеі ў крыху шырэйшым свеце навейвалі апаску, што на гэтую спатрэбіцца чакаць доўгі час з прычыны традыцыйнай ужо спасылкі нашых уладароў на нястачу фінансавых сродкаў. А ж выдаткі на дарогі ў нашай краіне цяпер у першую чаргу скіраваныя на тыя найважнейшыя магістралі пад футбольны еўрачэмпіянат. Да таго ж па нашым ваяводстве прадбачаны важныя еўратракты: неўзабаве па заходніх акраінах яго мае пралегчы Via Baltica, а ў Беластоку і Кузніцы мае завяршыць свой ход Via Carpatia, якой пачатак мае быць аж у Грэцыі. І ўзяла ж разгон маштабная экспрэсоўка з Беластока ў Варшаву. Ну а на тыднях закончыўся рамонт шашы з Міхалова ў Гарадок і цяпер з былой Нязбодкі ёсць яшчэ адзін выгадны альтэрнатыўны шлях у цэнтр ваяводства...

Дарожныя работы каля Жэдні размашыстыя, крутыя да гэтай пары спускі і пад’ёмы разумна нівеліруюцца, над паддарожнымі пратокамі пашыраюцца масткі, пашыраецца таксама паласа дарогі і яе асфальтавага палатна да выгадных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF