Ніва № 03 (2853), 16 студзеня 2011 г.

З Новым годам!

Аляксей МАРОЗ

У многіх сем’ях падрыхтоўка да Ражджаства Хрыстовага была доўгай і займальнай, а самі святы мінулі вельмі хутка. Многа радасці было ў дзетак і моладзі, якія калядавалі па вёсках і гарадах. Дарослыя маліліся ў цэрквах і адпачывалі за сталамі, побач прыгожа прыбраных ёлак. Менавіта тады ўсплывалі ўспаміны і завязвалася дыскусія наконт планаў і спадзяванняў. Развітанні з блізкімі канчаліся пажаданнямі з нагоды Ражджаства і надыходзячага Новага года (праваслаўныя Беласточчыны карыстаюцца яшчэ юліянскім календаром). У апошніх днях 2010 года паводле юліянскага календара спытаў я прадстаўнікоў розных асяроддзяў, што хацелі б пажадаць на надыходзячы год і чаго хацелі б дабіцца або бачыць у сваім асяроддзі ў 2011 годзе.

— У 2011 годзе хацеў бы я паступіць у Інфарматычны тэхнікум у Гайнаўцы, — сказаў Дам’ян Кічкайла з Дубін, якога разам з сяброўкамі спатыкаю на вуліцы ў час калядавання на першы дзень Ражджаства Хрыстовага.

— Я хацела б у надыходзячым годзе атрымаць добрыя ацэнкі ў школе, а сябрам жадаю здзяйснення мараў і шчасця, — кажа калядніца Наталля Тарасюк.

— Мы з сяброўкай хацелі б таксама паступіць у Гайнаўскую белгімназію, але гэта можа адбыцца толькі праз год, бо мы зараз вучаніцы пятага класа, — гаворыць Оля Івацік.

— Сваім белліцэістам я жадаю добрага здароўя, поспехаў у вучобе і шчасця ў асабістым жыцці. Хацеў бы я, каб яны адчувалі задавальненне ад штодзённага побыту ў нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF