Ніва № 02 (2852), 9 студзеня 2011 г.

Цуд маем закладзены у генах!

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 52 н-ры)

Для паломніка шмат знакаў і прыкмет высвятляе надвор’е. Яно памятаецца гадамі, разам з усімі дэталямі і людзьмі сустрэнутымі ў дарозе. І нават зараз, калі ехалі мы на аўтобусе, сонечная аўра акрыляла душы. Снег і лёгкі марозік мацавалі настрой чысціні. Здавалася, невядома дзе зніклі чатыры гадзіны падарожжа. Спрацавала таксама сардэчнасць і ветлівасць грамады. І добры спакой, які напамінаў быццё па за часам і месцам. На месцы, у славутым Тарэспалі, прыцаркоўны пляц быў застаўлены аўтобусамі, маршруткамі, легкавушкамі. На ранняй літургіі, спалучанай з малебнам, маліліся паломнікі з Чаромхі, Сямятыч, Бельска-Падляшскага. Для Беластока, адкуль прыехалі аж тры аўтобусы, арганізавалі асобны малебен і акафіст.

Нас прасілі пачакаць аж выйдзе першая змена, каб захаваць парадак і добрыя манеры. Аднак наш беластоцкі народ штурмам кінуўся ўсярэдзіну, каб чым хутчэй вуснамі дакрануцца цуду. Ніхто, у тым ліку ніжэйпадпісаная, не паслухалі добрых рад арганізатараў. Быццам усё мела скончыцца на вачах, знікнуць, абмінуць нас. Так дзейнічае звышэмацыйнасць ва ўмовах цудоўных здарэнняў. Напаміны тыпу wszyscy zdążą здаваліся падманам. Мне пашанцавала першыя дзесяць хвілін пастаяць у прытворку. Там, за дзвярыма, у непрыкметным куточку была свабодная прастора і стаялі два хлапчукі ў набожнай засяроджанасці. Яны застаўлялі думаць пра гімназіста Лукаша Паплаўскага, якому (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF