Ніва № 02 (2852), 9 студзеня 2011 г.

Гульня ў выбары

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Упершыню з 1994 г. на прэзідэнцкіх выбарах паявілася нармальная канкурэнцыя, якая тэаратычна магла давесці да другога тура. 10 кандыдатаў, хочаш не хочаш, дае магчымасць выбару кожнаму грамадзяніну. Неяк пасля дзіўнаватай апазіцыйнай акцыі вылучэння адзінага кандыдата на папярэдніх выбарах, раптам адзінага вылучыць не ўдалося. Назіраючы ўсіх дасюлешніх „адзіных” відаць, што „раскручвалі” іх на адны выбары. Не выйгралі — і даволі гуляць у выбары ды гойсаць па еўрапейскіх салонах. У дзень выбараў 19 снежня падумалася мне: „А дзе ж яны зараз? Чаму ж не падтрымліваюць яны каго-небудзь з незалежных кандыдатаў?”. Нават той жа Аляксандр Мілінкевіч, рыхтаваны на еўрапейскага, беларускага палітыка, паявіўся толькі пасля выбараў і пачаў заклікаць падтрымаць затрыманых удзельнікаў нядзельнай дэманстрацыі.

Выбары ў Беларусі сталі тыповым палітычным рытуалам, які няшмат супольнага мае з сапраўдным выбіраннем. Хаця галасаванне пачынаецца тыдзень да вызначанай даты, не пішацца праўды, што адбываюцца яны з 12 па 19 снежня, толькі як тэрмін выбараў падаецца апошнюю дату. Цікава таксама, што да нядзелі 19 снежня прагаласавала больш за 20% выбарцаў. Нават Еўропай успрымаецца гэта як нармальная з’ява, а можа нават як беларуская выбарчая своеасаблівасць...

У беларускай палітычнай рэчаіснасці заўсёды так было, што трэба было мець адвагу супраціўляцца. Народ дзіўны — ад Смаленшчыны па Беласточчыну вылучаюць яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF