Ніва № 02 (2852), 9 студзеня 2011 г.

Адплываць з Мора яшчэ рана

Сяргей ЧЫГРЫН

Роднай вёсцы Мора, што на Беласточчыне, паэт Віктар Швед прысвяціў шмат шчырых паэтычных радкоў. Так міла і хораша ён апеў Мора, як Алег Лойка свой родны Слонім, як Рыгор Барадулін сваю Ушаччыну, як Янка Купала апеў Беларусь. У новым паэтычным зборніку „Адплываем з Мора”, які нядаўна, дзякуючы Праграмнай радзе тыднёвіка „Ніва”, пабачыў свет у Беластоку, аўтар зноў вяртаецца да Мора, да сваіх землякоў, сваякоў і сяброў. Прачула, адклікаючыся самымі чыстымі глыбінямі душы, гучаць вершы Віктара Шведа, якія так ці інакш звязаныя з родным бацькоўскім гняздом, з маленькай радзімай, з аднавяскоўцамі. Але на гэты раз у радках і між радкамі паэта адчуваецца ўзрушанасць, трывога, нейкі жыццёвы адчай. Ды і назва зборніка таксама самотная — „Адплываем з Мора”. Хаця мы добра ведаем і разумеем, што ўсё проста ў гэтым свеце: адны нараджаюцца — іншыя паміраюць, такое яно жыццё, такі закон прыроды:

Маланкава імкнуць гады,

Нясуць світанні і змярканні.

Нас накіроўваюць туды,

Адкуль ужо няма вяртання.

Па вялікім рахунку, у цэлым зборнік багаты па настраёвасці, шчыры і непасрэдны па гучанню. Магчыма, менавіта творчасць гэтага паэта сёння можа служыць пераканальным пацвярджэннем, калі гэта каму спатрэбіцца, як шмат значыць у агульным фарміраванні паэта звычайная шчырасць пачуцця. Здаецца, шмат якія сур’ёзныя творчыя ўдачы і дасягненні паэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF