Ніва № 02 (2852), 9 студзеня 2011 г.

Святы з традыцыямі і па-сучаснаму (ч.2)

Аляксей МАРОЗ

Калі гаворым пра Ражджаство Хрыстовае, некаторыя пачынаюць успамінаць Куццю, у час якой захоўваліся даўнія традыцыі і народныя вераванні. Супольная вячэра з дзяцьмі і ўнукамі гэта і цяпер радасная сустрэча, тым болей што адбываецца напярэдадні вялікага свята. Аднак цяперашняя Куцця ў некаторых праваслаўных сем’ях, калі ўручаюцца падарункі, а на сталах паяўляецца нават няпоснае харчаванне, гэта ўжо не традыцыя нашых продкаў, якія не расцягвалі спажывання куцці і іншага поснага харчавання, толькі хутчэй рыхтаваліся да сну, каб адпачыць яшчэ перад усяночнай.

Як святкавалі і святкуем

У нашай традыцыі сямейная сустрэча з дзяцьмі і ўнукамі адбывалася на першы або другі дзень Ражджаства Хрыстовага за скаромным сталом і тады сямейнікі спявалі калядкі. На першы дзень святаў дзеткі ішлі калядаваць па сваёй, а бывала што і па суседніх вёсках, а моладзь спатыкалася ў кампаніі, каб адвячоркам таксама пайсці славіць Хрыстовае Нараджэнне.

— Перад вайной непрымальнымі былі вялікія сямейныя сустрэчы ў час Ражджаства Хрыстовага і не наведвалі тады сваіх хроснікаў, бо ім давалі падарунак толькі адзін раз у год — „валачэбнае”. Аднак бывала, што замужнія дочкі, ці жанатыя сыны, асабліва з суседніх сёлаў, прыязджалі наведаць сваіх бацькоў. Гасцяванне на Ражджаство маладых сямействаў, якія сябравалі з сабой, пачалося ўжо пасля вайны. Канешне, бывала і перад вайной, што мужчыны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF