Ніва № 02 (2852), 9 студзеня 2011 г.

Дзе пашана да людзей?

Уладзімір СІДАРУК

У рыначнай эканоміцы лічацца адно грошы. Кожнае прадпрыемства, дзяржаўная ўстанова ці прыватны прадпрымальнік намагаецца іх здабыць як мага больш. Няважна якім спосабам — законна, ці ашуканствам. Асноўнае, каб найбольш накапіць. Прыкладаў са штодзённага жыцця — хоць адбаўляй. Першы з боку — чыгунка. Даўней казалі, што на чыгунцы работнікі працуюць паводле прымаўкі: „Czy się stoi, czy się leży tysiąc złotych się należy”. Чыгуначнікі не дбалі пра маёмасць і вынікі працы. Прыватызацыя мела адмяніць сітуацыю і вылучыць сапраўднага гаспадара адказнага за парадак на прадпрыемстве. Такім чынам з васьмі акруговых дырэкцый ПКП арганізавалі дваццаць тры суполкі. Кожная суполка лічыцца зараз прадпрыемствам, у якім вылучаны моцныя структуры адміністрацыі. Чарговыя рэструктурызацыі не далі прыбытку ў карысць прадпрыемства, як быць павінна ў рыначнай эканоміцы, толькі ў карысць вярхушкі. Гэта чыноўнікам, а не рабочым, прызначаліся высокія зарплаты і прэміяльныя. І ўсё было „о’кей”, калі плыў паток грошай з казённай касы. Калі паменшыліся датацыі з дзяржаўнага бюджэту, тады кіраўнікі суполак пачалі збываць усё, што пад руку папала. На першы пачатак пачалі абмяжоўваць штаты рабочых. Затым пайшла маёмасць. Суполка чыгуначнай маёмасці, напрыклад, лічыць, што туалеты на станцыях і прыпынках (таксама лаўкі для сядзення на перонах) непатрэбныя. Яны гэтым не карыстаюцца. Паступіў загад забраць лаўкі. Так было і з туалетамі. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF