Ніва № 02 (2852), 9 студзеня 2011 г.

Калі запішамся беларусамі..?

Ілона КАРПЮК

Неўзабаве сядзем за каляднымі сталамі. Гэта час, які прысвячаем сабе і сваёй сям’і, час доўгачаканых сустрэч, гутарак, успамінаў, а таксама планаў. Каляды гэты таксама час, які ўводзіць нас у новы год. Той, які перад намі, для беларусаў Польшчы можа прынесці важныя змены. Аднак мы самі вырашым, у які бок яны пойдуць.

На стале куцця, боршч, карп у розных варыянтах, капуста з грыбамі і шмат чаго яшчэ. Гэта калядны стол, на якім не павінна не хапаць страў, а за ім — людзей. Калі мы, беларусы, арганізуем сабе святы з блізкімі, таксама можам сарганізаваць сабе будучыню. Наш выбар і магчымасці вызначыць змест пытанняў у ходзе перапісу насельніцтва 2011 года, які пройдзе з 1 красавіка па 30 чэрвеня. Адказы на пытанні будзем даваць самі. Але ўжо сёння ў крузе блізкіх асоб можам сесці за адным сталом і запытаць сябе: „Ці і чаму варта запісацца беларусамі?”.

З 2007 года некаторыя нашы гміны рэальна пачалі карыстацца законам аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове. Першай беларускую мову ў якасці дапаможнай увяла гарадская гміна Гайнаўка. Пасля далучылі да яе гміны Орля, Нараўка, Чыжы і вясковая гміна Гайнаўка. Больш за 500 мясцовасцей ва ўсёй Польшчы маюць ужо таксама двухмоўныя назвы, але ў іх ліку няма яшчэ беларускіх. Аднак ёсць вялікі шанс, каб неўзабаве з’явіліся яны ў гміне Орля. Дзякуючы нашай актыўнасці ў час перапісу 2002 года такую магчымасць атрымалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF